За тыдзень Расія пашкодзіла больш за 220 абʼектаў энергетычнай інфраструктуры Украіны. Атакі адбыліся па ўсёй краіне. Расіяне цэляцца па цеплавых электрастанцыях, а таксама бʼюць па лініях электраперадач.
Паводле звестак Міністэрства энергетыкі Украіны, на мінулым тыдні было пашкоджана 224 абʼекты, у тым ліку дзве цеплавыя электрастанцыі ў Кіеве. Значная частка паветраных атак была накіравана супраць электрастанцый і трансфарматарных падстанцый, што прывяло да адключэння электраэнергіі ў цэлых рэгіёнах і гарадах.
Адсутнасць электрычнасці таксама прыводзіць да праблем з ацяпленнем. Расія, верагодна, узмоцніць атакі на энергетычную інфраструктуру, паколькі вырабляе ўсё большую колькасць ракет і беспілотнікаў.
ПР/юл